Паводле дадзеных КУП «Гардарбуд», будаўніцтва калектара, які павінен вырашыць праблемы з падтапленнем вуліцы Няміга, знаходзіцца ў завяршальнай стадыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Калектар ад вуліцы Клары Цэткін да вуліцы Маякоўскага ўжо пракладзены, цяпер ідзе праца па абсталяванні прапускных шахт у раёне вуліцы Талстога, а таксама добраўпарадкаванне тэрыторый, пашкоджаных будаўнічымі раскопкамі. Усе работы плануецца завяршыць у чэрвені 2014 года.
Як паведамлялася раней, у выніку ліўня, які абрынуўся на Мінск днём 26 мая, было падтоплена 11 сталічных вуліц.
Сёння ў выніку залевы падтапіла Паўднёвы Захад і Малінаўку.
0
0
0
0
0
0