28 мая 2014 г. у Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт дуэта «Stoppok plus Worthy» з нагоды 20-гадовага юбілею Інстытута імя Гётэ ў Мінску.
Вядомы нямецкі музыкант Штэфан Стопак быў знаёмы з такімі легендамі белага блюзу, як Алексіс Корнер і Пітэр Грын. Другі ўдзельнік дуэту Рэгі Уорсі сфармаваўся пад уплывам чорнай музыкі Місісіпі – Джона Хорта, Элмара Джэймса, Мэмфіс Міні і Айка Цёрнэра…
Музычны напрамак дуэта - сумесь фолка,блюза і рока, часам з элементамі рэгі, фанка.
Добрае выкананне, няшмат электрамузыкі і тэксты, якія распавядаюць аб сапраўдным жыцці.
Незвычайны дуэт «Stoppok plus Worthy» упершыню выступіць у беларускай сталіцы. Запрашаем усіх аматараў блюзавай музыкі на канцэрт дуэта «Stoppok plus Worthy», які стане сапраўднай падзеяй ў культурным жыцці краіны!