У Беларусі могуць адпусціць закупачныя цэны на малако і мяса. Пра магчымасць такога кроку кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 мая на нарадзе па праблемах кормавытворчасці і павышэння эфектыўнасці жывёлагадоўлі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Лукашэнка адзначыў, што зараз прапануецца адпусціць закупачныя цэны на малако і мяса, каб перапрацоўчыя прадпрыемствы маглі ў краіне закупляць гэту прадукцыю ў любым месцы.

«Хутчэй за ўсё, мы на гэта пойдзем. І тады ўжо Дворнік з Косінцам і асабліва Шапіра (старшыні аблвыканкамаў) не скажуць: не, мяса я туды не павязу, таму што мне тут падаткаў не будзе», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Таму канчайце з гэтай удзельшчынай. Канкурэнцыя — гэта святое», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?