Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Пятра Парашэнку з абраннем на пасаду прэзідэнта Украіны.

Лукашэнка сустракаўся з Парашэнкам у 2010 г., калі той быў міністрам замежных спраў Украіны.

Лукашэнка сустракаўся з Парашэнкам у 2010 г., калі той быў міністрам замежных спраў Украіны.

«Шматвяковыя традыцыі дружбы і ўзаемнай падтрымкі, гістарычнае адзінства нашых народаў складаюць трывалы падмурак для развіцця ўсебаковага і канструктыўнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі», — гаворыцца ў віншаванні.

«Беларусь заўсёды была і застаецца для Украіны надзейным суседам. Для нас важна, каб Украіна была стабільнай і моцнай дзяржавай», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Пятру Парашэнку поспехаў ва ўмацаванне адзінай і квітнеючай Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?