Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, праведзенай напярэдадні візіту ў Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.
«Дамова, якую мы можам падпісаць, з'яўляецца нейкім кампрамісам. На жаль, гэта не тая дамова, на якую разлічвала Беларусь, і не тая, пра якую першапачаткова заяўлялі нашы партнёры, перш за ўсё Расійская Федэрацыя. Калі мы гаворым аб эканамічным саюзе, аб паўнавартасным Мытным саюзе — мы нікога за язык не цягнулі. Было прапанавана, каб гэта дамова была без выключэнняў і усялякіх абмежаванняў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.