Валютная выручка Беларусі ў студзені—красавіку 2014 года скарацілася на 1 млрд. 9,8 млн. долараў ЗША ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Згодна са звесткамі Нацыянальнага банка, па выніках чатырох месяцаў года гэты паказчык склаў 13 млрд. 776,5 млн. долараў, у тым ліку за красавік — 3 млрд. 532,7 млн. У параўнанні з красавіком 2013 года валютная выручка Беларусі зменшылася амаль на 300 млн. долараў, або на 7,7%. 

Асноўнай прычынай скарачэння валютнай выручкі стала зніжэнне паступленняў ад экспарту тавараў. Так, у студзені—красавіку гэтага года валютныя паступленні Беларусі ад экспарту тавараў склалі 11,2 млрд. долараў і знізіліся на 1 млрд. 59,1 млн. долараў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. 

Як зазначаюць эканамісты, зніжэнне валютных паступленняў вядзе да скарачэння прапановы замежнай валюты на ўнутраным рынку, што, у сваю чаргу, аказвае дадатковы ціск на курс беларускага рубля. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?