Для абароны незалежнасці Украіны павінна ўмацоўваць сваё войска і на гэтым этапе патрабуе прамой ваеннай дапамогі ад ЗША.
Пра гэта Пятро Парашэнка сказаў у інтэрв'ю The Washington Post.
Паводле яго слоў, гаворка ідзе аб праграме, падобную да ленд-лізу часоў Другой сусветнай вайны.
«На дадзены момант нам патрэбны новы дагавор аб бяспецы, такі ж як ленд-ліз. Мы павінны супрацоўнічаць у ваенна-тэхнічнай і кансультацыйнай дапамозе. Мы гатовыя змагацца за незалежнасць, і мы павінны ўмацоўваць узброеныя сілы», — адзначыў ён.
На думку Парашэнкі, вялікая агрэсія супраць Украіны магчымая.
Ён падкрэсліў, што ў такім выпадку не дапамогуць ніякія санкцыі, якія, да таго ж, не даюць моцнага эфекту. На думку Парашэнкі, прамая амерыканская ваенная дапамога, накшталт праграмы ленд-ліз, мела б куды большы ўплыў.
Пры гэтым ён успомніў словы тагачаснага амерыканскага прэзідэнта Франкліна Рузвельта аб тым, што «калі дом вашага суседа гарыць, вы павінны пазычыць яму свой садовы шланг».