Зніклую ў Брэсце студэнтку мясцовага ВНУ знайшлі ў Нясвіжскім раёне. 

Як паведаміла вядучы спецыяліст аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Ірына Блахіна, пра знікненне сваёй 21-гадовай дачкі Дар'і Шайко (студэнткі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта) 26 мая заявіла ў міліцыю маці, якая жыве ў Драгічынскім раёне.

Паводле слоў жанчыны, Дар'я днём 25 мая ў Брэсце пайшла з інтэрната ВНУ ў краму па цукар і не вярнулася. 

Паводле інфармацыі намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы Барыса Харахорына,

26 мая дзяўчыну ў стане непрытомнасці без прыкмет цялесных пашкоджанняў на абочыне дарогі знайшлі прахожыя ў адной з вёсак.

Яны выклікалі хуткую дапамогу. Тая даставіла студэнтку ў бальніцу. 

Пра знойдзеную дзяўчыну без дакументаў медыкі паведамілі ў міліцыю. Супрацоўнікі праваахоўных органаў устанавілі, што гэта Дар'я Шайко. «Пасля аказання медыцынскай дапамогі ў рэанімацыйным аддзяленні пацыентка ачулася, але ў яе амнезія. 28 мая Дар'ю Шайко для далейшага абследавання накіравалі ў адну з лячэбных устаноў Мінска», — паведаміў Харахорын

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0