Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, якое пройдзе 29 мая ў Астане.
Як чакаецца, лідары Беларусі, Казахстана і Расіі правядуць пасяджэнне ў вузкім складзе, а затым да іх далучацца прэзідэнты Арменіі і Кыргызстана, а таксама члены дэлегацый.
Мяркуецца, што ў цэнтры ўвагі будзе знаходзіцца пытанне падпісання Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе.