Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ЗША удалося ізаляваць Расію. Па словах прэзідэнта, сусветная грамадскасць змагла ўраўнаважыць расійскую прапаганду і ўзброеныя фарміраванні.

Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў, выступаючы ў сераду, 28 мая, перад выпускнікамі Ваеннай акадэміі ў Вест-Поінт, перадае тэлеканал CNN.

«Наша ўменне фармаваць грамадскую думку дапамагло патрэбным чынам ізаляваць Расію. Дзякуючы амерыканскаму лідарству, свет неадкладна асудзіў дзеянні Расіі. Еўропа і G-7 далучыліся да санкцый. NATO узмацніла прысутнасць ва Усходняй Еўропе. МВФ дапамагае стабілізаваць эканоміку Украіны. Назіральнікі АБСЕ раскрылі свету вочы на сітуацыю ў нестабільных рэгіёнах Украіны», — заявіў прэзідэнт.

Па словах прэзідэнта, менавіта падтрымка ЗША і яе саюзнікаў дала магчымасць народу Украіны выбіраць сваю будучыню. Абама таксама падкрэсліў, мабілізацыя меркаванняў сусветнай супольнасці і арганізацый стала процівагай расійскай прапагандзе, войскам каля мяжы і узброеным фарміраванням.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?