Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што тэрытарыяльная цэласнасць з'яўляецца асновай для пасляваеннай Еўропы.
Пра гэта яна сказала на адкрыцці выставы аб Першай сусветнай вайне ў Берліне.
Меркель падкрэсліла, што працяг дыялогу вельмі важны, але «тэрытарыяльная цэласнасць з'яўляецца асновай пасляваеннага парадку ў Еўропе».
Гаворачы аб анексіі Крыма, канцлер заявіла, што калі дзяржавы пачнуць рабіць замах на часткі іншых дзяржаў, то «адбудуцца вельмі вялікія непрыемнасці», і з гэтым мірыцца нельга.
Яна сказала, што менавіта таму займае жорсткую пазіцыю наконт Крыма.