- ***
- Яблыкі! Божа мой, колькі! Затоплена месца
Па косткі, па колы, затоплена нават вакно.
Тут яблыні вечныя, яблыкі — сонца і месяц.
І тут у калюжах стаіць не вада, а віно.
Хоць стань на калені ды пі… Мы былі тут калісьці.
Ну вось жа і плямы на вопратцы не ад вады.
Тут зноў прарастаюцца дрэвы — у сходы і выйсьці,
Тут з дахаў ссыпаюцца сьпелыя сокам плады.
Спачатку быў сад. А будынкі зьявіліся потым.
З‑за іх пазіраюць, сьмяюцца нам дамавікі.
І яблыкі‑кулі заселі па рэдзенькім плоце,
А сьвет, як адвечна, чакае жывое рукі.
А яблыкі… Зьмей нам збрахаў, ён ня быў тут, у садзе.
Там дзесьці, пад лісьцем яго засталася нара…
Як мы ж уцякалі тады па таемнай парадзе!
А толькі дагэтуль ня ведаем зла і дабра.
Ты помніш, чаго не шукаюць, таго не бароняць.
Бо людзі мяркуюць, што ўсё ўжо адкрылі да іх.
Дык колькі ж нам дрэў абысьці, каб знайсьці забарону?
І колькі нам стужак наплесьці, пазначыць усіх?
Пераклаў з украінскай А. Бацюкоў.
0
0
0
0
0
0