Дачка Бруса Уіліса і Дэмі Мур Скаўт Уіліс ускалыхнула Інтэрнэт пратэстам супраць несправядлівых правілаў фотасэрвіса Instagram.

Скаўт Уіліс у Нью-Ёрку. Фота з Twitter. 

Скаўт Уіліс у Нью-Ёрку. Фота з Twitter. 

Справа ў тым, што акаўнт Скаўт Уіліс быў дэактываваны адміністрацыяй фотасэрвіса праз утрыманне «выяў аголеных целаў». Instagram не дазваляе публікаваць фатаздымкі жаночых грудзей з аголенымі смочкамі і выдаляе такія здымкі. У лісце да Скаўт Уіліс кіраўніцтва сэрвіса патлумачыла, што частка аўдыторыі кампаніі «балюча ўспрымае падобны кантэнт».

Пры гэтым да аголеных мужчынскіх торсаў Instagram не прымяняе ніякіх санкцый.

Такая карпаратыўная палітыка надзвычай абурыла Скаўт Уіліс. У падтрымку пакрыўджаных жанчын 22-гадовая Скаўт прайшлася па Нью-Ёрку топлес, а фатаздымкі яе шпацыру былі змешчаны ў сваім Twitter. У гэтым горадзе як мужчыны, так і жанчыны могуць з'яўляцца топлес у публічных месцах абсалютна легальна.

Акцыя Скаўт падтрымала шырокую падтрымку і прыцягнула ўвагу да інтэрнэт-кампаніі #FreeTheNipple («Свабоду cмочкам»), якая дамагаецца зняць забарону на публікацыю жаночых грудзей у Instagram.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?