На шахтах усходняй Украіны ўся выбухоўка перамешчаная з паверхні пад зямлю. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў першы намеснік міністра энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Зюкаў.

Паводле яго слоў, на шахтах існуе два віды складоў: базісныя, якія размяшчаюцца на паверхні, у якіх захоўваецца ў сярэднім сямідзённы запас выбухоўкі, і расходныя, падземныя.

«Мы прыбралі… склады на паверхні, уся выбухоўка апушчаная пад зямлю. Але нягледзячы на гэта, тыдзень таму сепаратысты ў Лісічанску на шахце Прывальнянская ўвайшлі са зброяй у кабінет дырэктара, прыставілі яму ствол аўтамата да грудзей і запатрабавалі выдачы выбухоўкі на паверхню… Пры гэтым у асноўнай масе гарадоў Данбаса кіраўнікам шахтаў і шахцёрам цяпер няма да каго звярнуцца: там няма ні кіраўнікоў міліцыі, ні кіраўнікоў нейкай сілавы службы, якая магла б абараніць… Надзея на нашу армію, на тое, што ў бліжэйшы час вызваляць тэрыторыю», — сказаў ён.

Раней неаднаразова паведамлялася, што баевікі блакавалі шахты ў Данбасе, патрабуючы аддаць ім выбухоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?