Уладзімір Пуцін не плануе наведваць цырымонію інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, якая пройдзе ў суботу, 7 чэрвеня. Пра гэта прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў распавёў у інтэрв'ю РСН.

«Наколькі я ведаю, запрашэнне на інаўгурацыю прэзідэнт не атрымліваў», — сказаў Пяскоў, дадаўшы, што паездка ва Украіну ў працоўным графіку Уладзіміра Пуціна пакуль не значыцца.

Пра тое, што інаўгурацыя Парашэнка пройдзе 7 чэрвеня, журналістам заявіла кіраўнік інфармацыйнага кіравання выбарчага штаба Парашэнкі Ірына Фрыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?