Сотнік Уладзімір Парасюк, які са сцэны Майдана 21 лютага пагражаў Януковічу ўзброеным штурмам «Міжгор'я», заклікаў мітынгоўцаў пакінуць Майдан Незалежнасці ў Кіеве.

Пра гэта ён сказаў Укрінфарму.

«Майдан не азначае месца ў цэнтры Кіева — Майдан стаў ідэалогіяй і заклікам да дзеянняў новай улады. Каб зараз выкарыстоўваць Майдан як месца для пражывання, то я супраць гэтага», — сказаў Парасюк.

«Вядома, я не маю паўнамоцтваў сказаць — ідзіце збірайце палаткі… Калі людзі там нічога не робяць і яны не кантралююць уладу, не актывізуюцца, то ім сапраўды трэба раз'язджацца па хатах», — дадаў ён.

Ён перакананы, што пратэстоўцы з Майдану, якія сапраўды хочуць бараніць сваю дзяржаву, павінны ехаць у паўднёва- ўсходнія рэгіёны.

«Сядзець на месцы і нічога не рабіць — гэта крыху няправільна. Я б казаў так: хто моцны і крычыць, што хоча ваяваць і « дайце мне зброю», то прыязджайце ў Днепрапятроўск, Данецк або Луганск, і будзеце абараняць тэрыторыю дзяржавы», — сказаў Парасюк.

Адначасова ён адзначыў, што Майдан Незалежнасці ў Кіеве — «гэта сакральнае месца, дзе паміралі нашы героі, і ні ў якім разе яго нельга рабіць праезнай часткай».

Як вядома, актывісты адмаўляюцца пакінуць Майдан — жадаюць «кантраляваць уладу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?