Рэжысёр Квенцін Таранціна і яго муза — актрыса Ума Турман — ўступілі ў рамантычныя стасункі праз дзесяцігоддзі сяброўства, паведамляе выданне US Weekly са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.

US Magazine

US Magazine

Рэжысёр і актрыса сталі сустракацца пасля таго, як месяц таму Ума скасавала заручыны са сваім жаніхом Арпадам Бюсонам, а рэжысёр разарваў працяглыя адносіны з мастаком па касцюмах Кортні Хофман.

Па словах крыніцы выдання, адносіны Таранціна і Турман перайшлі на іншы ўзровень пасля Канскага кінафестывалю. Пара арандавала вілу на Блакітным Беразе, пасля чаго іх раман атрымаў імклівае развіццё.

«Таранціна кахаў яе ўсе гэтыя гады. Ім даўно трэба было паспрабаваць перайсці на новы ўзровень», — упэўнена крыніца.

Па словах іншай крыніцы, Таранціна і Турман заўсёды цягнула адзін да другога, аднак актрыса была занятая іншымі мужчынамі, таму іх стасункі не атрымалі развіцця раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?