Ёсьць у нас нават вуліца Марыі Дземчанка, зьвенявой калгасу імя Камінтэрну Чаркаскай вобласьці, якая ініцыявала масавы рух «пяцісотніцаў» за атрыманьне ураджаю буракоў не менш за 500 ц/га, піша газэта «Вечерний Гродно».

Усяго ў Горадні налічваецца больш за 360 вуліцаў, завулкаў, бульвараў і праспэктаў. Пятнаццаць гарадзенскіх вуліцаў названыя ў гонар ўдзельнікаў і натхняльнікаў бальшавіцкага перавароту, пры чым палова зь іх ніякага дачыненьня да места ня мае. Фэлікс Дзяржынскі — адзіны з «правадыроў рэвалюцыі», хто хоць і на коратка, але наведаўся ў Горадню.

Сярод партыйцаў, чыімі імёнамі названыя вуліцы гораду, трое былі рэпрэсаваныя — Даніла Валковіч, Вацлаў Багуцкі ды Адам Славінскі. Каля сарака вуліцаў і завулкаў гораду над Нёманам носяць імёны герояў грамадзянскай і Другой сусьветнай войнаў. Каля двух дзясяткаў нaзваныя ў гонар расейскіх пісьменьнікаў, мастакоў, навукоўцаў і палкаводцаў. Гэтулькі ж вуліцаў дзеляць між сабой беларускія і польскія дзеячы культуры. Ёсьць тут нават вуліца Марыі Дземчанка, зьвенявой калгасу імя Камінтэрну Чаркаскай вобласьці, якая ініцыявала масавы рух «пяцісотніцаў» за атрыманьне ураджаю буракоў не менш за 500 ц/га.

Напрыканцы аўтарка артыкулу канстатуе: што датычыць імёнаў гістарычных дзеячaў, што ў розны час былі зьвязаныя з Горадняй, то ў назвах вуліцаў яны сустракаюцца крайне рэдка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?