У бліжэйшыя суткі, 31 мая, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е У начныя гадзіны месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны, чакаюцца дажджы, прагрымяць навальніцы.

Днём месцамі пройдуць моцныя залевы, па паўднёвым усходзе краіны — град.

Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты, днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад +5°C па паўночным захадзе да +13°C па паўднёвым усходзе; днём — +13.. +19°C, па ўсходзе краіны паветра прагрэецца да +20.. +24°C.

У наступныя двое сутак, у нядзелю і панядзелак, краіна будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, звязаных з паўднёвым цыклонам, які перамяшчаецца з Адэскай вобласці на паўднёвы ўсход Польшчы.

1 і 2 чэрвеня, захаваецца няўстойлівае з дажджамі надвор'е.

Месцамі пройдуць моцныя дажджы, прагрымяць навальніцы, удзень магчымы град, пры навальніцах парывісты вецер.

Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах 9.. 16°C, днём паветра прагрэецца ад 13°C на захадзе да +26°C на ўсходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?