У дадзены час не вядома месцазнаходжанне аўтобусаў, якія вывозілі са Славянска 200 дзяцей.

Аб гэтым кіраўнік аператыўнай групы па інфармаванні Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) Уладзіслаў Селязнёў сказаў падчас брыфінгу, адказваючы на пытанне наконт вывазу дзяцей са Славянска.

Ён адзначыў, што апошняя інфармацыя, якая была атрымана ўчора, — калона аўтобусаў спрабавала выехаць са Славянска. Крайні пункт, дзе яна знаходзілася, — гэта блокпост сепаратыстаў на выездзе з горада, далей гэтая калона рухацца не стала.

«Дзе знаходзяцца дзеці — не вядома», — дадаў Селязнёў.

Акрамя гэтага, Селязнёў адзначыў, што «такая сітуацыя выклікае пэўныя рызыкі для дзяцей».

Раней у СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што плануецца «эвакуяваць» каля 200 дзяцей са Славянска, і адправіць іх на час у Крым і Падмаскоўе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?