У Столінскім раёне ад удару маланкі загінуў 41-гадовы пастух мясцовага сельгаспрадпрыемства. 

Як паведаміў пракурор Столінскага раёна Дзмітрый Пазняк, трагедыя здарылася днём 28 мая недалёка ад вёскі Велямічы на пашы, дзе загінулы разам з іншым пастухом пас статак кароў сельгаспрадпрыемства. 

Калі пачалася навальніца, 41-гадовы рабочы зайшоў у вагончык. Туды ўдарыла маланка, і мужчына загінуў. Ён жыў у вёсцы Турское. Таксама забіла сабаку, які быў пад вагончыкам. 

Другога пастуха, што заходзіў у вагончык, ад яго адкінула. Гэты мужчына не пацярпеў. 

Праверку па факце гібелі 41-гадовага вяскоўца праводзіць Столінскі раённы аддзел Следчага камітэта. Прычыну яго смерці ўстанаўлівае судова-медыцынская экспертыза. 

Як адзначыў пракурор Столінскага раёна, сёлета ў рэгіёне гэта першы выпадак гібелі чалавека ў выніку прамога пападання навальнічнага разраду маланкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?