Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў назваў хамствам прапанову Кіева Маскве спачатку знізіць цану на газ, каб потым Украіна пагасіла назапашаны доўг.

Пра гэта паведамляе РІА Навіны.

«Цяпер мы павінны пераканацца, што яны хочуць плаціць, любая іншая пастаноўка пытання немагчымая. Калі я чую, што «вы нам цану іншую дайце, тады мы вам заплацім» — гэта хамства», — сказаў Мядзведзеў.

Прэм'ер падкрэсліў, што «так сябе прыстойныя партнёры не паводзяць, і нават не вельмі прыстойныя не паводзяць». «Павінны плаціць. Усе», — адзначыў Мядзведзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?