Спіс вар'яцтваў людзей эфектна абнавіў чыліец Себасцьян Альварэс.

Ён прафесійна займаецца бэйсджампінгам: скачкамі з розных вышынных будынкаў. Але на гэты раз ён вырашыў не проста скочыць уніз, а праляцець, як птушка, паміж хмарачосамі, якія стаяць ушчыльную, піша onliner.by.

Для рэалізацыі задуманага былі выбраныя два жылыя вышынныя дамы на ўзбярэжжы яго роднага горада Рэнака, якія адзін ад аднаго знаходзяцца на адлегласці ўсяго 12 метраў. Каб Альварэс змог трапіць у гэты вузкі пралёт з паветра, хлопцам прыйшлося скінуць яго з параплана — з вышыні прыкладна 800 метраў. А далей ён на велізарнай хуткасці панёсся сам, выразна лавіруючы ў касцюме-крыле Vampire 4.

«Я заўсёды ў такіх выпадках баюся, але не дазваляю эмоцыям узяць верх, — распавядае Альварэс. — У паветры я адчуваю сябе сфакусаваным і ні на што больш не адцягваюся». Паводле яго слоў, ён адчуў вялікую палёгку, калі ўсё гэта скончылася, і быў вельмі рады, што ўсё прайшло паспяхова.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?