Прыблізна 40 чалавек вечарам 30 мая выйшлі з пікетам да будынка Нацыянальнай оперы ў Кіеве з патрабаваннем адмяніць канцэрт аркестра «Віртуозы Масквы» пад кіраўніцтвам расійскага дырыжора і скрыпача Уладзіміра Співакова.
Майданаўцы, якія прыйшлі сюды, былі абураныя тым, што Нацыянальная опера гатовая даць памяшканне для канцэрта асобе, якая падпісала ліст расійскіх дзеячаў культуры ў падтрымку палітыкі прэзідэнта Пуціна і анексіі Крыма.
У ліку патрабаванняў, якія вылучаюць пратэстоўцы, адмена прызначанага на 19 чэрвеня канцэрта і люстрацыя кіраўніцтва Нацыянальнай оперы Украіны.