Абраны прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка хоча, каб падпісанне другой часткі пагаднення аб асацыяцыі Украіны з Еўрасаюзам адбылося не ў Брусэлі, а ў Кіеве, перадае БелТА са спасылкай на ІТАР-ТАСС.

Парашэнка выступіў з ініцыятывай падпісаць пагадненне аб асацыяцыі адразу пасля інаўгурацыі, прызначанай на 7 чэрвеня.

***

21 сакавіка ў Брусэлі адбылося падпісанне палітычнага раздзела пагаднення аб асацыяцыі ЕС—Украіна. Подпісы пад экземплярамі дакументаў паставілі прызначаны Вярхоўнай радай прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк, старшыня Еўрапейскага савета Херман Ван Рампёй, кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу і кіраўнікі 28 краін ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?