Каманды-ўдзельніцы Чэмпіянату свету па футболе ў Бразіліі правялі чарговыя кантрольныя паядынкі.

Цяперашнія чэмпіёны свету футбалісты зборнай Іспаніі прымалі ў Севільі каманду Балівіі і атрымалі перамогу з лікам 2:0.

Дэбютант планетарнага форуму зборная Босніі і Герцагавіны ў амерыканскім Сэнт-Луісе перайграла футбалістаў Кот-д’Івуара — 2:1.

Зборная Англіі на лонданскім стадыёне «Уэмблі» разграміла Перу з лікам 3:0.

Футбалісты Швейцарыі ў Люцэрне адолелі гасцей — каманду Ямайкі — 1:0.

Каманда Ірана, якая нядаўна згуляла ўнічыю са зборнай Беларусі (0:0), згуляла ўнічыю ў аўстрыйскім Хартбергу з Анголай — 1:1.

Зборная Чылі ў Сант'яга ўзяла верх над егіпцянамі з лікам 3:2.

Уругвайскі футбалісты перайгралі ў Монтавідэа гасцей з Паўночнай Ірландыі з мінімальным лікам 1:0.

Сёння адбудуцца яшчэ некалькі спарынгаў з удзелам фіналістаў бразільскага мундыяля:

Нарвегія — Расія, Харватыя — Малі, Партугалія — Грэцыя, Нідэрланды — Гана, Італія — Ірландыя, Мексіка — Эквадор, Калумбія — Сенегал.

Чэмпіянат свету-2014 пройдзе на бразільскіх футбольных арэнах з 12 чэрвеня па 13 ліпеня.

Склады папярэдніх груп:
A — Бразілія, Харватыя, Мексіка, Камерун;
B — Іспанія, Нідэрланды, Чылі, Аўстралія;
C — Калумбія, Грэцыя, Кот-д'Івуар і Японія;
D — Уругвай, Італія, Англія, Коста-Рыка;
Е — Швейцарыя, Эквадор, Францыя, Гандурас;
F — Аргенціна, Боснія і Герцагавіна, Іран, Нігерыя;
G — Германія, Партугалія, Гана, ЗША;
Н — Расія, Бельгія, Алжыр, Рэспубліка Карэя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?