Зараз шмат гавораць пра стадыён Silverdome ў горадзе Панціяк пад Дэтройтам, піша, sport.pl.

Silverdome паступова руйнуецца, а яго ўладальнікі не маюць паняцця ні пра тое, як выкарыстоўваць стадыён, ні пра тое, як яго прадаць. Аказваецца, больш не існуе амаль паловы тых стадыёнаў, што засталіся ў ЗША пасля чэмпіянату свету па футболе 1994 года, а астатнія выкарыстоўваюцца далёка не кожны дзень.

Silverdome быў пабудаваны ў 1975 годзе для каманды Дэтройт Лайанс» (NFL). А калі гэты ФК перайшоў на пабудаваны ў 2002 годзе «Форд-Філд», Silverdome пачаў прыходзіць у заняпад.

Улады Панціяка не маглі дазволіць сабе ўтрымліваць гэты стадыён і прадалі яго прыватнаму інвестару.

Канадскі бізнэсмэн Андрэас Апосталапулас купіў яго за «смешныя» 583 тысячы даляраў. Сума стала сімвалам краху гэтай часткі прыгарадаў Дэтройта. Нягледзячы на абяцанні канадца, яму не ўдалося ажывіць спартыўны комплекс, а ў 2013 годзе на стадыёне абвалілася верхняе пакрыццё.

Нарэшце, тое, што засталося і яшчэ ўяўляе нейкую каштоўнасць, ужо выстаўлена на таргі.

***

Дэтройт з'яўляўся найбуйнейшым цэнтрам аўтамабілебудавання. Тут былі сканцэнтраваныя заводы Ford, General Motors, Chrysler. Нафтавай крызіс 1973 года прывёў да банкруцтва шматлікіх амерыканскіх брэндаў, аўтамабілі якіх, пражэрлівыя і дарагія, не маглі больш канкурыраваць з эканамічнымі еўрапейскімі і японскімі машынамі. У ліпені 2013 года ўлады Дэтройта афіцыйна абвясцілі аб банкруцтве горада з-за няздольнасці выплаціць даўгі на суму $ 20 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0