Пасол ЗША ва Украіне Джэфры Пайет у інтэрв'ю ZN.UA паведаміў, што амерыканская кампанія ExxonMobil, якая выйграла тэндэр на распрацоўку Скіфскага ўчастка на ўкраінскім шэльфе Чорнага мора ў Крыме, адмовілася ад сваіх планаў з-за расейскай анексіі паўвострава.

На пытанне, якія перспектывы здабычы на чарнаморскім шэльфе ля берагоў Крыма, Пайет адказаў: «Нулявыя.

Злучаныя Штаты не прызнаюць незаконнай анексіі Крыма. З-за незаконнасці расійскага статусу ў Крыме, я думаю, вы наўрад ці ўбачыце дзе б там ні было на паўвостраве нейкія міжнародныя кампаніі… З-за расійскага ўварвання эканоміка Крыма панясе велізарныя страты. Вы ўжо бачыце гэта, напрыклад, у галіне турызму. Я думаю, гэта выявіцца і ў сферы інвестыцый».

На пытанне, які мог бы быць механізм вяртання Украінай Крыма, дыпламат заявіў: «Я не ведаю.

Але мы будзем актыўна падтрымліваць ўкраінскі ўрад у яго пошуку і выкарыстанні прававых механізмаў для дасягнення гэтай мэты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?