1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей, заснаваны ў лістападзе 1949 года рашэннем сесіі Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын.

Колькасць дзяцей у Беларусі няўхільна зніжаецца: з 2000 года — на 630 тыс. чалавек. Згодна са звесткамі Белстата,

на 1 студзеня 2014 года ў Беларусі пражывалі 1.761.000 дзяцей, або 18,6% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны (у 2013 годзе каля 20%). На пачатак 2000 года ў Беларусі пражывалі 2.391.900 дзяцей.

Такое прыкметнае скарачэнне колькасці дзяцей звязана з падзеннем нараджальнасці ў 90-х гадах мінулага стагоддзя, зазначаюць у Белстаце.

У Беларусі зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2012—2016 гады. Як сцвярджаюць у Мінадукацыі, у Беларусі сфарміраваны механізм дзейснай абароны дзяцей ад неналежных умоў жыцця і выхавання. З 23.081 дзіцяці-сіраты або дзіцяці, якое засталося без папячэння бацькоў, 18.179 пражываюць у замяшчальных сем`ях (апякунскіх, прыёмных і дзіцячых дамах сямейнага тыпу) і 4.902 дзіцяці — у дзіцячых інтэрнатных установах.

За апошнія тры гады ў Беларусі закрыты 12 дзіцячых інтэрнатных устаноў сістэмы Мінадукацыі. Уладкаванне зноў выяўленых дзяцей-сірот або дзяцей, якія засталіся без папячэння бацькоў, у інтэрнатныя ўстановы зменшылася з 50% у сярэдзіне 1990-х гадоў да 17% у 2013-м.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?