У пятніцу ў касах «Ашчадбанка» прадстаўнікі спартыўнай эліты Украіны набылі казначэйскія аблігацыі «Вайсковыя»: па тысячы грыўняў за штуку, пад 7 працэнтаў гадавых. Некаторыя купілі па адной, некаторыя – узялі больш. Усе выручаныя «Ашчадным банкам» грошы пойдуць на патрэбы арміі.

Па словах міністра моладзі і спорту Украіны Дзмітрыя Булатава, пералічаць сабраныя сродкі ў самы бліжэйшы час: «Гэта будзе кантралявацца многімі дзяржаўнымі органамі. Так што, будзьце ўпэўненыя, да канчатковага атрымальніка дойдзе усё да капейкі».

У касах банка куплялі аблігацыі галоўны трэнер «Дынама» Сяргей Раброў, тэнісіст Аляксандр Далгаполаў, біятланістка Юлія Джыма, фехтавальшчыца Вольга Харлан, барэц Жан Беленюк, цяжкавагавік Аляксей Торохцій і многія іншыя прадстаўнікі ўкраінскага спорту. Усяго - каля 50 чалавек.

«Чым магу, тым і дапамагаю нашай арміі, таксама як і ўсе футбалісты«Дынама», - падзяліўся сваімі матывамі Сяргей Раброў. - На жаль, гульцы не змаглі прыехаць, яны ўсе ў адпачынках, але я з задавальненнем зрабіў гэта за іх. Раней дасылаў смс-кі ў падтрымку нашай арміі (па 5 грыўняў за адно паведамленне), цяпер дапамог так. Для мяне не важна, якія там працэнты ў гэтых аблігацый і мне, увогуле няма розніцы, на што канкрэтна будуць выдаткаваныя гэтыя грошы, галоўнае, каб ўкраінскія вайскоўцы адчувалі нашу не толькі маральную, але і матэрыяльную падтрымку, каб разумелі, што краіна за іх, што ўсе перажываюць і спадзяюцца на мір».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?