Напачатку працэсіі прайшла Святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой горцы − затым працэсія прыпынілася на Плошчы Перамогі − Кастрычніцкай плошчы і ля Чырвонага касцёла. Завершылася працэсія каля архікатэдры. У працэсіі ўзялі ўдзел ад 3000 да 4000 вернікаў.

У літургіі ўдзельнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары і вернікі Мінска.

Працэсія Божага Цела — эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана. Яна праходзіць звычайна навокал касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі. У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана адзначаецца 19 чэрвеня.

Ва ўрачыстасць Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар прычасця.

Святкаванне ўрачыстасці Божага Цела было ўведзена ў XII стагоддзі пасля аб’яўленняў блаславёнай Юліяне (1193–1258 гг.),

настаяцельніцы кляштара аўгустынак, які знаходзіўся пад Льежам (Бельгія). Ёсць меркаванні, што ўпершыню працэсія была праведзена ў Кёльне (Германія). З цягам часу свята пачало набіраць папулярнасць, і ў 1264 годзе папа Урбан IV устанавіў свята Corpus Christi (Божага Цела) ва ўсім Касцёле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?