Украінская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка Сочы Алена Підгрушная абвергла інфармацыю пра тое, што яна працуе ў якасці снайпера ў Славянску.

«Улічваючы, што я сёння цалкам аддаю сябе працы ў Міністэрстве спорту, працы з дзецьмі і спартоўцамі, гэтая інфармацыя выклікалі ў мяне шок і пачуццё несправядлівасці. Хвалююцца бацькі — сказалі, каб не звяртала ўвагі на гэтую лухту, а займалася сваёй справай.

Гэта пазбаўленыя сэнсу здагадкі і поўная лухта. Учора і сёння я ўдзельнічала ў гала-канцэртах і спартыўных святах у Кіеве. Ніхто і ніколі не прапаноўваў мне браць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі.

На мой погляд, гэта частка расейскай прапаганды. Першая інфармацыя пайшла з Lifenews, а яны могуць узяць любога чалавека, прадставіць яго пад чужым прозвішчам. Напэўна, гэтыя «журналісты» вырашылі ўспомніць даўнюю гісторыю з прыбалтыйскімі біятланісткамі, якія нібыта ваявалі ў Чачні», — прыводзіць словы Підгрушнай «Обозреватель».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?