Малефісэнта

Жанр: Фэнтезі, казка, драма
Рэжысер: Роберт Стромберг
У ролях: Анжаліна Джалі, Эль Фанінг, Шарлта Коплі, Лэслі Мэнвіл, Імелльда Стонтан, Джуна Тэмпл, Сэм Райлі
ЗША, 97 хв.

Чараўніца Малефісэнта жыве ў недасяжных для людзей балотах разам з чароўнымі істотамі, яна — наймагутнейшая вядзьмарка.

Аднойчы яна сустракае хлопчыка Стэфана, які на некаторы час становіцца яе сябрам. Але той мае выключныя амбіцыі — стаць гаспадаром замка. Калі кароль людзей спрабуе захапіць чароўны свет і церпіць паразу, ён гатовы аддаць усё - нават трон і прынцэсу - дзеля помсты Малефісэнце. Стэфан бачыць у гэтым свой шанец і карыстаецца ім…

Фільм зняты па матывах казкі Шарля Перо і дыснэеўскага мульфільма «Спячая прыгажуня». Змяніўся акцэнт: цэнтрам фільма і галоўнай гераіняй стала Малефісэнта, ролю якой надзвычай удала выканала Анжаліна Джалі.

Рэжысерскі дэбют Стромберга адметны уражвальным, але чакана прыгожым візуальным складнікам, бо ён мае досвед мастака-пастаноўшчыка ў вядомых «Аватары» (2009) і «Алісе ў краіне цудаў» (2010), якія таксама былі амаль цалкам намаляваныя. Тут можна ўбачыць маляўнічы свет, у якім жыве Чароўны народзец і мноства невядомых істот, падказаных казкамі, легендамі і фантазіяй аўтараў.

Хоць сюжэт казкі, вядомы амаль кожнаму, расквечаны новымі падрабязнасцямі. Сумаваць не давядзецца ні дзецям, ні дарослым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?