Аляксандр Лукашэнка 2 чэрвеня прыняў з дакладам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леаніда Мальцава.

На сустрэчы таксама прысутнічаў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Мяжуеў.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, ці маюцца якія-небудзь праблемы ў дзейнасці пагранведамства, якія патрабуюць прыняцця рашэння на ўзроўні прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтым летам хацеў бы пабываць на мяжы, каб асабіста азнаёміцца з выкананнем раней дадзеных даручэнняў.

Лукашэнка заявіў, што ў прыватнасці мае намер азнаёміцца з развіццём турыстычнага патэнцыялу беларускіх выспаў на рацэ Заходні Буг. «Гэта вельмі цікава для людзей. З пункту гледжання патрыятычнага, ваенна -патрыятычнага выхавання для нас гэта вельмі важна», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў, што тры гады таму старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар абяцаў прывесці ў парадак адпаведныя тэрыторыі і катакомбы, руіны, арганізаваць турыстычныя сцежкі.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, тыя месцы таксама можна было б задзейнічаць для кіназдымак.

«Там з задавальненнем будуць здымаць фільмы, бо лепшага месца для натуральных здымак не знойдзеш», - адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?