Сустрэча прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Францыі падчас урачыстасцяў у сувязі з гадавінай высадкі саюзных войскаў у Нармандыі, з пераможцам на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне Пятром Парашэнкам не плануецца.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Ён паведаміў, што Пуцін у Францыі, верагодна, сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд запрасіў Парашэнку на святкаванне 70-годдзя з дня высадкі саюзнікаў у Нармандыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?