Рэйсавы аўтобус «Масква — Гомель» уехаў у лазню на падворку ў пасёлку Перамога Гомельскага раёну.
ДТЗ здарылася 11 лістапада прыкладна ў 05.10 на вуліцы Цэнтральнай. Пра здарэнне БелаПАН паведаміў відавочца аварыі, таксіст Канстанцін Жукоўскі, абласная Дзяржаўтаінспекцыя гэты факт пацвердзіла. Паводле даных ДАІ, абышлося без ахвяр, а прычыны ДТЗ высвятляе ўжо сфарміраваная камісія. Як зазначаюць у Дзяржаўтаінспекцыі, аварыі садзейнічаў мокры снег, які выпаў напярэдадні.
Гаспадыня разбуранай лазні Лілія Фядотава расказала карэспандэнту БелаПАН, што яна прачнулася ад гуку, падобнага на выбух.
«Я выйшла з дому і ўбачыла ў сваёй лазні аўтобус. Дах пабудовы поўнасцю знесены, уся лазня разбурана. Спадзяюся, што ўрон будзе пакрыты», — зазначыла Л.Фядотава.