У праграме візіту прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Нармандыю 6 чэрвеня на ўрачыстасці, прысвечаныя 70-годдзю высадкі саюзнікаў, не запланавана двухбаковая сустрэча з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.

Пра гэта паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на памочніка расійскага лідара Юрыя Ушакова.

Пуцін у Нармандыі сустрэнецца з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель, з кіраўніком Францыі Франсуа Аляндам і прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам.

Раней паведамлялася, што прэзідэнты ЗША і Расіі Барак Абама і Уладзімір Пуцін могуць правесці нефармальную сустрэчу ў Францыі 6 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?