Украінскі абаронца наваполацкага «Нафтана» Руслан Гунчак выказаў сайту by.tribuna.com свае меркаванні наконт выбараў новага ўкраінскага прэзідэнта.

— Не магу не спытаць пра ўкраінскую сітуацыю — яна вас нейкім чынам закранула?

— Дзякуй богу, не. Але я перажываю. Спецыяльна падключыў спадарожнікавую антэну: украінскія і расійскія каналы. Першыя кажуць адно, другія — іншае. Маю зносіны з сябрамі — іх у мяне шмат і ў Данецку, і ў Луганску, і ў Крыме. Ёсць розныя меркаванні, але ў цэлым народ за адзіную Украіну. Нас абнадзейваюць, што з прэзідэнцкімі выбарамі гэтаму жаху прыйдзе канец. Слаба верыцца…

— Як вы ставіцеся да абрання Парашэнкі?

— Адразу сказаў, што ён выйграе. Але людзей трэба судзіць паводле іх учынкаў. Усе прэзідэнты на Украіне толькі языком менцяць, а людзям у краіне жывецца ўсё горш і горш. Паглядзім, ці будуць выкананыя абяцанні новага кіраўніка дзяржавы.

— У вас не было магчымасці паўдзельнічаць у выбарах?

— Не, мы як раз рыхтаваліся да матчу з БАТЭ. Была б магчымасць, абавязкова аддаў бы свой голас. Каму? Або Парашэнку, або Ляшку. Мне Ляшко нават больш падабаецца. Ён хоць нешта робіць — ездзіць па рэгіёнах, супакойвае людзей. Ведаю, што яўка на гэтых выбарах — адна з самых высокіх. Людзі рэальна перажываюць за лёс краіны.

— На якой мове з Алегам Керчу размаўляеце?

— З Керчу — на ўкраінскай. Ды і не толькі з Алегам. А што такога? Мне вось незразумела, чаму вы на беларускай не размаўляеце. Я не нацыяналіст, але, думаю, людзі павінны мець зносіны на сваёй роднай мове. Хіба што калі гэта камусьці не падабаецца, без праблем магу пераходзіць на расейскую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0