Дзяржаўная памежная служба Украіны пераходзіць з рэжыму аховы мяжы ў рэжым абароны.

Пра гэта заявіў старшыня Дзяржпамежслужбы Мікалай Літвін.

Ён адзначыў, што на сёння ўжо адпрацаванае пытанне аб пераходзе працы памежнікаў з мадэлі мірнага часу да працы ў ваенных умовах.

«Дзяржпамежслужба разам з праваахоўнымі органамі ў сціслыя тэрміны аднаўляе ваенны патэнцыял, арганізуе узмоцненую ахову і пераходзіць да абароны участкаў мяжы», — заявіў Мікалай Літвін.

Ён праінфармаваў, што на сённяшні дзень блокпосты узмацняюцца БТРамі, цяжкай стралковай зброяй, і капаюцца супрацьтанкавыя траншэі.

Таксама, паводле яго слоў, блокпосты абсталююцца сігналізацыйнай сістэмай, там размяшчаюцца агнявыя кропкі.

Акрамя таго, па словах кіраўніка Дзяржпамежслужбы, цяпер вядзецца штодзённае патруляванне ўздоўж мяжы лёгкаматорнымі самалётамі. «Гэта дае магчымасць больш-менш трымаць сітуацыю пад кантролем», — падкрэсліў Мікалай Літвін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?