Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што гатовы аднавіць давер у адносінах з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным. Аднак для гэтага, па словах кіраўніка Белага дома, Расія павінна адвесці свае войскі ад заходніх межаў і скарыстацца сваім уплывам на паўднёвы ўсход Украіны, паведамляе Associated Press.

Вашынгтон, як адзначыў Абама, заўсёды імкнуўся да добрых стасункаў з Масквой. Амерыканскі лідар прызнаў, што Расія зацікаўлена ў бяспецы сваіх межаў, нагадаўшы, што Крэмль павінен паважаць міжнароднае права, у тым ліку тэрытарыяльную цэласнасць іншых краін.

Абама таксама заклікаў Расію аказаць ціск на баевікоў, якія ваююць на паўднёвым усходзе Украіны, каб тыя спынілі напады на ўрадавыя войскі. Калі Расія працягне рабіць захады, «якія дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне», яе чакаюць новыя санкцыі, папярэдзіў кіраўнік Белага дома.

Пуцін павінен прызнаць законнымі выбары прэзідэнта Украіны і асабіста сустрэцца з новым кіраўніком дзяржавы Пятром Парашэнкам, падкрэсліў Абама. Пры гэтым амерыканскі лідар дадаў, што мае намер асабіста сказаць пра гэта Пуціну ў ходзе візіту ў Францыю, дзе будуць праходзіць ўрачыстыя мерапрыемствы ў гонар 70-годдзя высадкі саюзных войскаў у Нармандыі (Францыя). Раней, нагадаем, у Белым доме заяўлялі, што двухбаковая сустрэча Абамы з Пуціным там не плануецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?