Новаабраны прэзідэнт Украіны прынясе прысягу на вернасць украінскаму народу на Майдане 7 чэрвеня. Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін на цырымонію не прыедзе.

«Мы даслалі запрашэнне на імя кіраўніка Беларусі. Адказу пакуль не атрымалі», - паведаміў у тэлефоннай размове з belsat.eu прэс-сакратар МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

Расею на інаўгурацыі па ўсёй верагоднасці будзе прадстаўляць часова павераны ў справах РФ ва Украіне Андрэй Вараб'ёў. Аднак удзел у інаўгурацыйнай цырымоніі прадстаўнік Расеі пакуль не пацвердзіў.

Нагадаем, што Пётр Парашэнка перамог на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах з вынікам 54,7 %.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?