Упраўленнем крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама высвятляюцца абставіны смерці нованароджанага дзіцяці, труп якога знойдзены ў рацэ Свіслач у Мінску.

Да цяперашняга часу абставіны здарэння і асобы, якія маюць дачыненне да здарэння, не ўстаноўлены.

Страшная знаходка была выяўлена 22 мая ў рацэ Свіслач ля берага парку Янкі Купалы.

Труп немаўля мужчынскага полу знаходзіўся ў маладзёжным заплечніку чорнага колеру.

Высветлілася, што такія заплечнікі з квадратнай нашыўкай з малюнкам рок-музыкаў і надпісам «Velсom 3G QUEST PISTOLS» былі выпушчаныя абмежаванай партыяй і распаўсюджваліся на канцэртах названай групы.

Канцэрты праходзілі ў 2011 годзе ў Магілёве, Пінску, Баранавічах, у 2012 годзе ў Брэсце, Пінску, Магілёве, Баранавічах.

У сувязі з гэтым супрацоўнікі крымінальнага вышуку звяртаюцца па дапамогу. Да тых, каму можа быць нешта вядома пра абставіны смерці дзіцяці, альбо пра жанчын, якія не маюць дзяцей пасля перыяду цяжарнасці, альбо аб асобах, у карыстанні якіх меўся заплечнік, падобны з адлюстраваным на фота, просяць паведаміць пра сябе.

Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 200-60-36, 8 (017) 288-81-13, 8 (029) 356-02-02, 8 (029) 381-04-19.

Канфідэнцыйнасць і ўзнагароджанне за значную інфармацыю гарантуюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?