У Чыстопалі (Казанская губерня) тамтэйшы спраўнік Ілеўскі захварэў на дзіўную хваробу: вымагаў, каб усе прыходзячыя да яго пераступалі парог правай нагой, каб апіраліся аб стол правым бокам, бралі за ручку правай рукой. Спраўніка аддалі ў бальніцу, і лекары кажуць, што ён хіба ўжо не выздаравее. Газеты называюць яго «ахвярай палітычнага курсу».

«НН». №21. 1914.

Выпускнікі Беларускага ліцэя вытрымалі экзамены экстэрнам. Палова ліцэістаў працягне адукацыю за мяжой, палова — застанецца ў Беларусі. На выпускным балі Ліцэя прысутнічалі дзеячы інтэлігенцыі і прадстаўнікі дыпкорпусу. Ліцэй робіць новы набор.

«НН». №21. 2004.

 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0