Б'ёркман і Мірны

У Шанхаі (Кітай) стартаваў фінальны турнір сэрыі Masters, дзе гуляюць па восем найлепшых тэнісістаў і восем найлепшых мужчынскіх пар па выніках сэзону.

У першым матчы Максім Мірны і швэд Ёнас Б’ёркман (6‑ы рэйтынг), што выступаюць ў «залатой» групе прайгралі Марціну Даму (Чэхія) і Леандру Паесу (Індыя) — 4:6, 1:6.

Заўтра беларуска‑швэдзкі дуэт згуляе з Полам Хэнлі (Аўстралія) і Кевінам Улье (Зымбабвэ), якія сёньня саступілі Джонатану Эрліху і Эндзі Раму (Ізраіль) - 6:7, 6:3, 12:14 (тай-брэк).

У «чырвонай» групе гуляюць Марк Ноулз (Багамы) і Даніэль Нестар (Канада), Сімон Аспэлін (Швецыя) і Юліян Ноўл (Аўстрыя), чэхі Лукаш Длугі і Павал Візнэр (6), французы Арно Клеман і Мішэль Лядра. Сёньня Ноўлз і Нестар перамаглі Клемана і Лядру - 2:6, 7:5, 10:5 (тай-брэк).

Па дзьве найлепшыя пары з кожнай групы выходзяць у паўфінал.

Летась Мірны і Б’ёркман перамаглі на фінале Masters.

Сачыць за турнірам можна ў Інтэрнэце, у тым ліку і за відэатрансьляцыяй матчаў на афіцыйным сайце турніру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?