У свежым нумары «НН» — шматстаронкавае расследаванне.

«Зона лаяльнасці» да кіраўніка дзяржавы пашырылася з Драздоў да Вяснінкі.

Каля 40 надзелаў элітнай зямлі атрымалі не шматдзетныя сем’і, а высокія чыноўнікі,

прычым яшчэ да правядзення фармальных грамадскіх слуханняў. Кадастравы кошт раздадзенай зямлі — $10 мільёнаў, рэальная цана — каля $25-30 мільёнаў.

Адзін толькі факт: беларускаму настаўніку з сярэднім заробкам давядзецца працаваць каля 150 гадоў, каб набыць па рынкавым кошце такі ўчастак, як у міністра адукацыі Сяргея Маскевіча. А тады яшчэ гадоў 30 — і дом паставіць…

Дзеля чыйго камфорту будуюцца новыя дарогі, а ранейшыя ўласнікі зямлі адсяляюцца? Хто з чыноўнікаў здолеў пабудаваць ужо другі катэдж у элітным месцы? Каго са спартсменаў і творчай інтэлігенцыі пасялялілі побач з міністрамі? І на чыім участку будуецца міні-амфітэатр?

Газета публікуе поўны спіс гаспадароў элітных участкаў.

* * *

Новы нумар падпісчыкі атрымліваюць у сераду, а ў кіёсках ён з'яўляецца ў раніцу ў чацвер. Дык падпісвайцеся!

На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.

Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.

Раней, чым у кіёсках, «НН» з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 34а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»), а таксама ў новай кнігарні «Галіяфы» па адрасе вул. Валгаградская, 6 (ст.метро «Маскоўская»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0