6 чэрвеня а 19 гадзіне ў кнігарні «Галіяфы» (Валгаградская, 6) адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Кудласевіча «Пераход».

У праграме аўтарскія песні, вершы і пародыі, адказы на пытанні і шчырая размова. Анатоль Кудласевіч абяцае распавесці пра свае сустрэчы з легендарным паэтам Анатолем Сысом.

Пасля канцэртнай праграмы адбудзецца аўтограф-сесія, аўтар абяцае кожнаму арыгінальны аўтограф «птушачкай» і верагодны паэтычны экспромт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0