Беларуская чыгунка мае намер увесці ў практыку вяртанне электронных білетаў праз свой сайт, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Плануецца далейшае развіццё сістэмы продажу білетаў праз Інтэрнэт, у тым ліку з магчымасцю вяртання электронных білетаў. Вяртанне можна будзе аформіць непасрэдна ў асабістым кабінеце на сайце БЧ. Пасажыры змогуць вярнуць замову поўнасцю або некаторыя электронныя білеты з яе. Пры гэтым грашовыя сродкі, якія належаць за здачу праязных дакументаў, будуць залічвацца на банкаўскую картку, якая выкарыстоўвалася пры набыцці электроннага білета.

У прэс-службе таксама паведамілі, што ў бліжэйшы час будзе ўкаранёная ў доследную эксплуатацыю інфармайцыйная сістэма «Актуальны расклад паяздоў гарадскіх, рэгіянальных, міжрэгіянальных і міжнародных ліній карпаратыўнага інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі». Пасажыры праз Інтэрнэт атрымаюць доступ да адзінага раскладу цягнікоў усіх відаў перавозак, дзе будзе прадугледжаны і пошук маршрутаў з перасадкай. Распрацаваная таксама мабільная версія графіка руху цягнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?