Пётр Парашэнка, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, падчас сваёй інаўгурацыі на пасаду кіраўніка дзяржавы прадставіць мірны план урэгулявання сітуацыі ў Украіне, а таксама прапануе шырокую амністыю.

Пра гэта новаабраны прэзідэнт Украіны сказаў на брыфінгу для прэсы па выніках свайго візіту ў Варшаву.

Парашэнка адзначыў, што сёння ён вядзе перамовы з краінамі ЕС, Канадай і ЗША па распрацоўцы гэтага плана. «Сёння мы працягнулі абмеркаванне дэталяў мірнага плана, і я, як украінскі прэзідэнт, буду мець магчымасць прэзентаваць гэты план Украіне падчас інаўгурацыі «, — сказаў Парашэнка.

Ён адмовіўся казаць пра дэталі гэтага плана, у тым ліку аб тым, ці будзе ён прадугледжваць ўвядзенне ваеннага становішча, спаслаўшыся на тое, што праца над гэтым планам працягваецца, і паводле яго прагнозу завершыцца ў пятніцу ў Нармандыі, дзе будуць чарговыя сустрэчы з кіраўніцтвам вядучых краін свету.

Разам з тым Парашэнка адзначыў, што яго план мірнага ўрэгулявання будзе прадугледжваць дэцэнтралізацыю Украіны:

«Гэта будзе абсалютна цвёрдая прапанова дэцэнтралізацыі, прычым дэцэнтралізацыя развіта па польскай мадэлі. Палякі і Еўрапейскі Саюз гатовы прадаставіць нам рашучую падтрымку па ўкараненні гэтай мадэлі дэцэнтралізацыі. Яна перадае рэальныя ўладныя паўнамоцтвы на месцы, і гэта будзе вельмі актуальна для нашых калег з усходу — Данецка і Луганска».

Таксама, па словах Парашэнкі, прапануецца ўвесці шырокамаштабную амністыю і шэраг іншых мер, якія дазволяць пачаць і гарантаваць мірны працэс.

Ён таксама нагадаў, што сёння ў час сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам яны дамовіліся аб паглыбленні ваеннага супрацоўніцтва і прадастаўленні Злучанымі Штатамі Амерыкі ўкраінскаму боку несмяротнай ваеннай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?