У Міжнародным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Акадэміі МУС Беларусі 9—13 чэрвеня пройдзе курс павышэння кваліфікацыі «Перадавы вопыт і перспектывы супрацьдзеяння гандлю людзьмі» для супрацоўнікаў паліцыі Абу-Дабі (ААЭ). 

Як паведамілі ў МУС Беларусі, праваахоўнікі ААЭ будуць разглядаць актуальныя пытанні прафілактыкі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі як аднаму з самых грубых парушэнняў правоў чалавека. У праграму курса ўключана вывучэнне міжнароднага і нацыянальнага заканадаўства ў гэтай сферы, лепшая сусветная і айчынная практыка выяўлення і расследавання злачынстваў, звязаных з гандлем людзьмі, пытанні арганізацыі бяспекі ахвяраў гэтых супрацьпраўных дзеянняў.

Беларусь, апрача выкладчыкаў міліцэйскай ВНУ, прадставяць супрацоўнікі Вярхоўнага суда, Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры. 

Мэта трэнінгу — павышэнне прафесійнага ўзроўню супрацоўнікаў паліцыі ААЭ, якія ажыццяўляюць выяўленне, раскрыццё і расследаванне злачынстваў, звязаных з гандлем людзьмі, а таксама выпрацоўка адзіных падыходаў у рэалізацыі абароны правоў ахвяраў гандлю людзьмі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?