Вопытна-эксперыментальны ўчастак з цэментабетонным пакрыццём працягласцю каля кіламетра плануецца ўвесці на другой Мінскай кальцавой аўтадарозе да 1 жніўня, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

У цяперашні час Мінтранс прапрацоўвае магчымасць уладкавання цэментабетоннага пакрыцця на другой МКАД. «У гэты ж час холдынг «Белаўтадар» ушчыльную займаецца пытаннем закупкі альбо арэнды адпаведнай тэхнікі і абсталявання, каб беларускія дарожна-будаўнічыя трэсты ўжо ў бліжэйшы час маглі ўзводзіць цэментабетонную дарогу ўласнымі сіламі», — дадалі ў прэс-службе.

Банк развіцця Беларусі ў 2014 годзе пракрэдытуе будаўніцтва другой МКАД на Br400 млрд (гэта замацавана ў пастанове Савета Міністраў ад 12 мая 2014 года №446). Згодна з пастановай урада №530 ад 30 мая, пагашэнне асноўнага доўгу і выплата працэнтаў за карыстанне гэтым крэдытам будзе выконвацца за кошт рэспубліканскага бюджэту.

У канцы лютага 2014 г. Лукашэнка даручыў працягнуць будаўніцтва другой кальцавой дарогі вакол горада Мінска. Дарога будзе пабудавана часткова па новым кірунку, а таксама з выкарыстаннем існуючых участкаў аўтадарог. Агульная яе працягласць складзе каля 160 км. На першым этапе будзе ўзведзены ўчастак ад аўтадарогі М-3 Мінск — Віцебск (раён Астрашыцкага гарадка) да аўтадарогі М-6 Мінск — Гродна (раён Аксакаўшчыны) працягласцю каля 40 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?